2 мая, у Пятую велікодную нядзелю, у лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) павялічылася колькасць міністрантаў.
Два хлопцы пасля адпаведнай падрыхтоўкі, якая працягвалася восем месяцаў пад руплівай апекай старэйшага міністранта Яраслава Паўловіча, далучыліся да літургічнай службы алтара.
Падчас святой Імшы, якую ўзначаліў вікарый парафіі ксёндз Раман Вайцяховіч, кандыдатаў урачыста прыняў у міністранты пробашч ксёндз канонік Уладзімір Гуляй.
Новыя міністранты ўпершыню апранулі комжы і далі абяцанне верна служыць Хрысту каля алтара.
Міністранты з’яўляюцца жывым скарбам кожнай святыні. Ян Павел II калісьці казаў, звяртаючыся да міністрантаў: “Ваша служэнне каля алтара – гэта не толькі абавязак, але і вялікі гонар, сапраўднае святое служэнне”.
Дзіяна Бранчэль