Skip to main content

Новыя міністранты і лектары з’явіліся ў шчучынскай парафіі

DSC 626625 красавіка, у нядзелю Добрага Пастыра, у парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне з’явіліся тры новыя міністранты і тры лектары.

Урачыстае прыняцце новых членаў у лік міністрантаў і лектараў здзейсніў пробашч парафіі а. Андрэй Агель SP.

Юнакі з гонарам прынялі прысягу, паабяцаўшы служыць аддана і пабожна, і апранулі белыя комжы. Лектары атрымалі крыжы.

Пасля падрыхтоўкі, якая доўжылася некалькі месяцаў, юныя католікі пачалі служыць пры алтары разам са святарамі. У вачах хлопцаў гарэў яркі агеньчык адданасці і добрасумленнага служэння.

Духоўнае ўзрастанне веруючых пачынаецца ў сям’і, таму вельмі сімвалічнай была супольная сустрэча святароў, міністрантаў і іх бацькоў. Усе прысутныя з задавальненнем размаўлялі, гулялі ў розныя гульні і частаваліся прысмакамі.

У адрас брата Віктара і дыякана Аляксандра гучалі словы падзякі за падрыхтоўку юнакоў да гэтага важнага ў іх жыцці кроку.

DSC 6300

Хочацца пажадаць новым “ахоўнікам алтара” з гонарам несці любоў да Бога, верна служыць Хрысту і быць прыкладам для ўсіх.

Аксана Цыбульская

Фота: Рыта Янкоўская