Skip to main content

Май па жаданні Папы Францішка стане месяцам малітвы аб спыненні пандэміі

2018 05 05 may d 008Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі паінфармавала, што, згодна з гарачым жаданнем Святога Айца, май будзе прысвечаны малітоўнаму марафону пад дэвізам «Касцёл нястомна маліўся да Бога (Дз 12, 5)».

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, усе санктуарыі свету стануць месцамі ружанцовай малітвы ў інтэнцыі заканчэння пандэміі з удзелам вернікаў, сем’яў і супольнасцяў.

На афіцыйных каналах Святога Пасаду ў 18.00 (па рымскім часе) будзе транслявацца марыйная малітва з 30-і санктуарыяў свету.

Папа Францішак, як паінфармавала Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі, распачне гэтую вялікую малітву 1 мая, а завершыць 31 мая.

Паводле Catholic.by