Skip to main content

Дзіцячы хор “Мisterium” выступіў з велікодным канцэртам у Свіслачы

118 красавіка дзіцячы хор “Мisterium” гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай наведаў Свіслач.

У касцёле Найсвяцейшай Тройцы і св. Францішка Асізскага юныя артысты выступілі з велікодным канцэртам. Удзельнікі хору падзяліліся з прысутнымі сваёй цеплынёй і дабрынёй, выказаўшы святочныя віншаванні.

Хор наведаў парафію ў Свіслачы невыпадкова, бо з нядаўняга часу там з’яўляецца пробашчам а. Антоні Пажэцкі OFM Conv., які раней шмат гадоў быў пробашчам гродзенскай францішканскай парафіі.

У памяці дзяцей, напэўна, надоўга застануцца сардэчны і гасцінны прыём, новыя ўражанні, экскурсія і прыемны адпачынак.

Кс. Юрый Марціновіч