Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Сястра Аўгустына Белагрывая прынесла вечныя манаскія абяцанні ў Кангрэгацыі сясцёр св. Кацярыны Александрыйскай

19 Красавік 2021
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 19 Красавік 2021

sluby zakonne 7Велікодная радасць Кангрэгацыі сясцёр св. Кацярыны Александрыйскай была ўзмоцнена тым, што тры сястры, у тым ліку адна з Беларусі, прынеслі ў Браневе (Польшча) вечныя манаскія абяцанні.

Беларуска сястра Аўгустына Белагрывая, якая была сярод іх, паходзіць з парафіі св. Казіміра, каралевіча, у Ліпнішках (Іўеўскі дэканат).

Згодна з дэвізам заснавальніцы іх супольнасці, благаслаўлёнай Рэгіны Протман, такім чынам сёстры адказалі ў гэты важны для іх дзень: “Як Бог хоча!”

Урачыстая літургія з прынясеннем манаскіх абяцанняў адбылася ў Браневе невыпадкова, бо тут нарадзілася і жыла бл. Рэгіна. Таму для сясцёр кацярынак гэтае месца з’яўляецца калыскай іх кангрэгацыі, якая сёлета адзначае юбілей 450-годдзя існавання.

sluby zakonne 8

Благаслаўлёная паходзіла з заможнай сям’і, аднак у 19-гадовым узросце запалала жаданнем служыць Пану і дзякуючы Божаму Провіду ў 1571 г. заснавала кангрэгацыю, аддаючы яе законніц асаблівай апецы св. Кацярыны Александрыйскай.

Падчас святой Імшы манахіні атрымалі крыж. Праз гэты знак збаўлення сёстры на працягу ўсяго жыцця асаблівым чынам разважаюць над пасхальнымі таямніцамі, чым характарызуецца духоўнасць гэтай кангрэгацыі.

Пасля прынясення абяцанняў с. Аўгустына CSC вярнулася ў Беларусь, дзе працягвае служэнне ў парафіі Божага Цела ў Крамяніцы (Ваўкавыскі дэканат).

sluby_zakonne_1 Download sluby_zakonne_1
sluby_zakonne_2 Download sluby_zakonne_2
sluby_zakonne_3 Download sluby_zakonne_3
sluby_zakonne_4 Download sluby_zakonne_4
sluby_zakonne_5 Download sluby_zakonne_5
sluby_zakonne_6 Download sluby_zakonne_6
sluby_zakonne_7 Download sluby_zakonne_7
sluby_zakonne_8 Download sluby_zakonne_8
sluby_zakonne_9 Download sluby_zakonne_9

Кс. Юрый Марціновіч

 

0
Створана 19 Красавік 2021
Абноўлена 19 Красавік 2021
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя