Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

“Caritas” працягвае рэалізацыю праекта “YES!” на Гродзеншчыне і запрашае да супрацоўніцтва

15 Красавік 2021
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 15 Красавік 2021

karitas proekt 2У Гродзенскай вобласці дабрачыннае каталіцкае таварыства “Caritas” працягвае рэалізоўваць рэспубліканскі праект “YES!”.

Міжнародны праект “YES!” – “Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі” рэалізуецца “Caritas” Беларусь па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы дабрачыннай арганізацыі “Renovabis” (Германія) і “Caritas Linz” (Аўстрыя) з мэтай павышэння ўзроўню жыцця маладых людзей Беларусі ва ўзросце 17–35 гадоў, якія патрабуюць падтрымкі.

Паспяхова прайшло адкрыццё Рэгіянальнага цэнтра развіцця сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва ў Шчучыне. Функцыя кансультацыйнага цэнтра для моладзі – аказанне падтрымкі ў галіне прадпрымальніцкай дзейнасці. Тут плануецца арганізацыя сустрэч, правядзенне прэзентацый бізнес-ідэй, адукацыя груп па інтарэсах, прыцягненне ў праект прафесіяналаў і спецыялістаў у розных сферах, ментараў. Праблемы пошуку працы ў моладзевым асяроддзі, асабліва ў сельскіх раёнах, могуць быць вырашаны шляхам аказання падтрымкі маладым людзям праз прафарыентацыю і працаўладкаванне, самазанятасць і прадпрымальніцтва.

Дасягнута пагадненне аб супрацоўніцтве з ААТ “Белаграпрамбанк”. Цэнтры прыцягнення “Igrow.by” банка даюць магчымасць правядзення каворкінгаў з моладдзю, служаць пляцоўкамі для арганізацыі навучання трэнерскага складу, а ў будучыні – для правядзення трэнінгаў з мэтавымі групамі. Мэтавую групу праекта “YES!” складаюць маладыя людзі ва ўзросце 17–35 гадоў, якія знаходзяцца ў менш спрыяльным сацыяльна-эканамічным становішчы па прычыне пражывання ў сельскіх раёнах або невялікіх гарадах.

Акрамя таго, магчымасць прайсці бясплатнае навучанне атрымаюць людзі з інваліднасцю, а найбольш мэтанакіраваным будзе забяспечана падтрымка ў распрацоўцы і суправаджэнні асабістых бізнес-ідэй.

Завяршыўся этап навучання кваліфікаваных трэнераў (педагогаў і людзей з іншай прафесійнай адукацыяй) для працы ў праекце “YES!”. Трэнерскі склад па Гродзенскай вобласці будуць прадстаўляць людзі з вышэйшай адукацыяй, якія маюць вопыт у правязенні трэнінгавых заняткаў. Прафесійныя педагогі, псіхолагі, юрысты, прадстаўнікі бізнесу, маркетолагі і кансультант па прадпрымальніцтве – тыя спецыялісты, якія скіруюць свае намаганні на правядзенне трэнінгаў па планаванні кар’еры і самазанятасці, падчас якіх будуць вызначаны індывідуальныя навыкі і кампетэнтнасць моладзевай групы.

Падыходзіць да завяршэння распрацоўка інфармацыйных матэрыялаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для правядзення трэнінгаў, а таксама інфармацыйных матэрыялаў для працы рэгіянальных цэнтраў, якія змяшчаюць сістэматызаваную інфармацыю па аналізе рынкаў, методыку працы з бізнес-ідэямі і распрацоўкі бізнес-планаў. Гэтыя матэрыялы будуць выкарыстоўвацца для кансультацый з маладымі людзьмі.

У цяперашні час праходзяць анлайн-сустрэчы і індывідуальныя кансультацыі па абмене вопытам каардынатараў праекта, трэнерскага складу, падрыхтоўка прафарыентацыйных заняткаў. Наступны этап рэалізацыі праекта – паступовае вывучэнне, праз апытанне і анкетаванне жадаючых, мэтавых груп, аналіз іх запытаў на навучанне або кансультацыі.

Рэалізацыя праекта “YES!” дазваляе не проста дапамагчы людзям, якія апынуліся ў складанай фінансавай сітуацыі, але і пашырыць магчымасці маладых людзей па развіцці асобаснага патэнцыялу праз навучанне, працаўладкаванне і кар’ерны рост.

Каманда праекта запрашае да супрацоўніцтва і ўдзелу ў мерапрыемствах шырокае кола як маладых людзей, так і арганізацый і ўстаноў, зацікаўленых у рэалізацыі ўзаемных мэтаў і задач.

karitas_proekt_1 Download karitas_proekt_1
karitas_proekt_2 Download karitas_proekt_2
karitas_proekt_3 Download karitas_proekt_3
karitas_proekt_4 Download karitas_proekt_4
karitas_proekt_5 Download karitas_proekt_5
karitas_proekt_6 Download karitas_proekt_6

Наталля Вішнеўская

 

0
  • #Карытас(81)
Створана 15 Красавік 2021
Абноўлена 15 Красавік 2021
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя