Skip to main content

Мітынг-рэквіем ля ўваходу ў былое яўрэйскае гета прайшоў у Гродне

hetta 511 красавіка ў Гродне ля ўваходу ў былое яўрэйскае гета прайшоў мітынг-рэквіем “Памяць сэрца”, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Як паведамляе belta.by, яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі мясцовай улады, рэлігійных канфесій, нацыянальных аб’яднанняў. 

Каталіцкі Касцёл на мерапрыемстве прадставіў прэфект Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Ян Раманоўскі.

Падчас сустрэчы старшыня рады Іўдзейскай рэлігійнай супольнасці ў Гродне Барыс Квяткоўскі, бацька якога быў вязнем Гродзенскага гета, падкрэсліў, што кожны мітынг –нагода задумацца пра тое, што яшчэ неабходна зрабіць, каб гісторыя не паўтарылася. Таксама, па яго словах, важна не забываць герояў, якія выратоўвалі людзей і горад, і пра іх імёны павінны нагадваць вуліцы і нават кінакарціны.

hetta 2

Мітынг-рэквіем завяршыўся ўскладаннем кветак да памятнай пліты ля ўваходу ў былое гета.

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, праходзяць таксама ў раёнах Гродзенскай вобласці. Арганізуюцца патрыятычныя акцыі, круглыя сталы, дыялогі пакаленняў, выставы, людзі ўскладаюць кветкі да помнікаў і мемарыялаў. У Ваўкавыску ў памяць пра ахвяраў лагеру для ваеннапалонных і яўрэйскага гета заклалі алею.