31 сакавіка ў Іўі адбыўся Крыжовы шлях вуліцамі горада. Вернікі сабраліся на набажэнстве, каб разам перажыць Крыжовы шлях Пана нашага Езуса Хрыста.
Крыж неслі падчас набажэнства прадстаўнікі розных узроставых катэгорый і заняткаў: настаўнікі, міністранты, моладзь. Кожны з удзельнікаў мог дакрануцца да крыжа, каб хаця б на момант адчуць яго цяжар на сваіх плячах і такім чынам з’яднацца з церпячым Хрыстом.
Удзельнікі заахвочваліся да таго, каб вярнуцца дадому з пасланнем, што кожны дзень трэба браць свой крыж на плечы, як паказвае Езус, быць адказнымі за свае паводзіны, за прыняцце рашэнняў, кіравацца ў жыцці навучаннем, якое Ён абвяшчаў.
Прысутныя маліліся ў інтэнцыі нашай краіны, каб беларускі народ быў моцным у веры. Асабліва яны маліліся за сем’і, каб тыя былі моцныя Богам і каб з іх выходзілі добрыя грамадзяне, якія стануць будучыняй для народа і Касцёла.
Раман Ярмош
Фота: Антон Дубовіч