Рыхтуючыся да Вялікадня, самыя маленькія вернікі лідскай парафіі святога Юзафа і благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, мучаніц, мелі магчымасць пафарбаваць пернікі-яйкі.
Пернікі напяклі бацькі, а мясцовыя парафіянкі правялі майстар-клас, каб дзеці прыгожа пафарбавалі іх.
Дзеці ўжо не могуць дачакацца, каб з’есці гэтыя пернікі на Вялікдзень. Таксама яны зрабілі вербачкі, каб далучыцца сваёй працай да будаўніцтва парафіяльнага касцёла.
Кс. Юрый Марціновіч