19 сакавіка, ва ўрачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, у парафіі Святой Сям’і ў Лідзе вернікі асаблівым чынам памаліліся за свайго былога пробашча, спачылага ксяндза каноніка Юзафа Ганьчыца, у дзень яго імянінаў.
Падчас кожнай святой Імшы, якая цэлебравалася ў гэты дзень у парафіяльнай святыні, пабудаванай дзякуючы старанням гэтага святара, удзячныя вернікі прасілі добрага Бога даць спачыламу дар неба.
Лідскія вернікі пастаянна памятаюць у малітвах пра першага пробашча сваёй парафіі. У яго інтэнцыі адбылося ўжо сем грыгарыянскіх Імшаў. Праз замоўленыя Імшы і малітвы парафіяне жадаюць выказаць Богу ўдзячнасць за дар гэтага святара, якога Пан паставіў на шляху іх жыцця і які вёў іх да Яго.
Кс. Юрый Марціновіч