Skip to main content

Гродзенскі “Caritas” працягвае дапамагаць людзям падчас пандэміі каранавірусу

karitas 7Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” працягвае сваю дапамогу ў час пандэміі.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы Польскай народнай фундацыі і іншых спонсараў, арганізацыя нясе дапамогу ў барацьбе з каранавірусам, забяспечваючы людзей вялікай колькасцю сродкаў медыцынскага прызначэння для абароны ад СOVID-19: пальчаткамі, антысептыкамі, аднаразовымі маскамі, дэзінфікуючымі сродкамі для апрацоўкі паверхняў і многім іншым.

У апошні час дапамогу атрымалі між іншым некаторыя парафіі Гродзенскай дыяцэзіі, законныя дамы жаночых супольнасцяў, а таксама Дом міласэрнасці ў Каменцы, дзе знаходзяцца пажылыя людзі.

Кс. Юрый Марціновіч