Skip to main content

Благаслаўленне фігуры Сэрца Пана Езуса адбылося ў Юрацішках

juraticzkiУ нядзелю 14 сакавіка падчас святой Імшы ў касцёле Перамянення Пана ў Юрацішках адбылося благаслаўленне фігуры Сэрца Пана Езуса, устаноўленай у бакавым алтары.

Благаслаўленне фігуры здзейсніў кс. Віталій Чурган. Перад гэтым ён прамовіў малітву Пану Езусу, а таксама заахвоціў вернікаў звяртацца ў малітвах да Найсвяцейшага Сэрца Хрыста, прасіць дапамогі, дзякаваць за атрыманыя дары.

Сродкі на набыццё фігуры ахвяравалі жыхаркі вёскі Цянюкоўшчына: Данута Шчоцкая, Лілія Машуто, Галена Марцінчык, Ірэна Длужнеўская, Галіна Апанас, Луцыя Каспяровіч.

Марына Пазняк