10 снежня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне пройдзе святая Імша ў інтэнцыі Беларусі і адмысловае набажэнства перапрашэння за грахі мінулага.
Пачатак Імшы ў 19.15.
Да ўдзелу ў малітве дзеля вырашэння грамадска-палітычнага крызісу ў краіне і аб вяртанні на Радзіму арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча запрашаюцца ўсе жыхары і госці горада.