Сёстры з Кангрэгацыі Дачок Марыі Беззаганнай (бесхабітовыя) запрашаюць дзяўчат ад 15 гадоў на дзень засяроджання, які адбудзецца 1 лютага ў Лідзе.
На духоўныя практыкаванні запрашаюцца тыя, хто хоча спаткацца з Богам, мае што Яму сказаць, хоча пачуць Яго голас і пачуць сябе. З сабой трэба мець Біблію і нататнік.
Усе пытанні і запіс па тэлефоне:
+375 29 986 08 65 с. Хэлена.