26 студзеня ў мясцовым Доме культуры ў Сапоцкіне адбудзецца XIX Дэканальны прагляд калядак. Мерапрыемства арганізуецца мясцовай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата.
Пачатак у 14.00.
Да ўдзелу запрашаюцца салісты, гурты, хоры, суполкі – усе, хто жадае дзяліцца радасцю Божага Нараджэння.
Аб жаданні прыняць удзел у праглядзе неабходна да 19 студзеня праінфармаваць пробашча парафіі ў Сапоцкіне кс. Антонія Абухоўскага па тэлефоне: (8 029) 888-18-29 або на электронны адрас: antonij1973@mail.ru.
Пры рэгістрацыі трэба ўказаць:
• імя і прозвішча выканаўцы або назву гурта ці групы;
• колькасць спевакоў;
• назвы калядак.
Кожны ўдзельнік можа прадставіць 1–2 калядкі (па 3 слупкі).