Skip to main content

Фармацыйная сустрэча для маладых святароў Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе ў Навагрудку

4278335002 3e90e703c3 c18–19 лістапада адбудзецца фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі ад 1 да 8 гадоў святарства.

Сустрэча пройдзе ў рэкалекцыйным доме пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку.

У яе межах святары паслухаюць лекцыі Уладзіслава Валаховіча, доктара тэалогіі, дырэктара дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям’і “Адкрытыя сэрцы”.

У лекцыях будуць закрануты такія тэмы, як “пагрозы для сям’і ў сучасным свеце і каталіцкі адказ на гэтыя пагрозы”, “вернасць у цэлібаце і сужэнская вернасць”, “тоеснасць мужчыны і жанчыны ў Касцёле ў часы гендарнай рэвалюцыі”.

Пачатак сустрэчы 18 лістапада ў 16.00, заканчэнне на наступны дзень абедам у 13.00.

JM