Skip to main content

У Гродне адбудзецца Дзень малітвы за спачылых пацыентаў аддзяленняў Хоспіс

6379081041 308244bf53 c10 і 12 кастрычніка ў межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня хоспіснай і паліятыўнай дапамогі, у Гродне адбудзецца Дзень памяці і малітвы за спачылых пацыентаў аддзяленняў хоспіс. 

У гэтыя дні  адбудуцца набажэнствы ў каталіцкім касцёле і праваслаўнай царкве. Да ўдзелу ў малітве запрашаюць арганізатары – сацыяльна-дабрачынная ўстанова “Цэнтр Дапамогі Жыццю”.

 

10 кастрычніка

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (пабернардынскі)

Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1

19.00 – святая Імша



12 кастрычніка

Храм у гонар Нараджэння Хрыстовага

Гродна, вул. Ліможа, 30

10.00 – паніхіда



AM