5 кастрычніка ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку выступіць калектыў старажытнай музыкі “SKUTI ENSEMBL” з Эльбланга (Польшча) са старадаўнімі флейтамі розных эпох.
Будуць выконвацца творы рэнесанснай і барочнай Еўропы.
У 2017 г. на міжнародным фестывалі рэлігійнай песні ў Тарнопалі (Польшча) ансабль заняў 2-е месца. Для Навагрудка і ўсёй Беларусі гэта выдатная магчымасць праслухаць мелодыі еўрапейскай спадчыны.
Пачатак у 15.00.
Уваход на канцэрт вольны.
JM