Skip to main content

Рэкалекцыі для моладзі адбудуцца ў Мастах

anons mostyМоладзь 16-30 гадоў запрашаецца на рэкалекцыі “Talitha Kum”, якія пройдуць з 13 па 15 верасня ў касцёле Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах.

Тэма рэкалекцый узята з Евангелля (Мк 5, 40-43). Езус прыходзіць у дом кіраўніка сінагогі, у якога памірала 12-гадовая дачка. Езус, калі падышоў да дзяўчынкі, сказаў усім, хто знаходзіўся ў доме, каб яны не плакалі, бо дзяўчынка не памерла, а спіць, і, узяўшы яе за руку, сказаў менавіта гэтыя словы: “Talitha Kum”.

У Бібліі ёсць яшчэ адзін момант, звязаны з Езусам, калі Яму было 12 гадоў і калі Юзаф і Марыя згубілі Яго на зваротным шляху з Ерузалема.

Гэтымі момантамі Езус паказвае, як часта бацькі, выхаваўцы, настаўнікі губляюць сваіх дзяцей падлеткавага ўзросту. Гэта ўзрост, калі дзеці хочуць збегчы з дому з-за розных сітуацый і сварак у сям’і, неразумення з боку бацькоў, канфліктаў з аднагодкамі.

Калі ў апошні раз у Беларусі быў а. Антанэлла з Бразіліі, ён прапанаваў правесці такія рэкалекцыі для моладзі, шмат кажучы пра вялікія плёны падчас гэтых духоўных практыкаванняў.

Начлегі падчас рэкалекцый будуць па сем’ях парафіі ў Мастах.

Абавязковы запіс па тэлефоне:

+375 29 586 39 16 кс. Віктар

або пісаць на вайбер па гэтым нумары.