26 мая, у шостую Велікодную нядзелю, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр благаславіць фундамент пад святыню і пад парафіяльны дом, а таксама закладзе вуглавы камень пад касцёл Святога Духа ў Гродне ў мікрарайне Альшанка.
Вуглавы камень для будучай гродзенскай святыні быў ахвяраваны кардыналам Анджэло Камастры з базылікі св. Пятра ў Рыме.
На ўрачыстасць, падчас якой група моладзі прыме сакрамэнт канфірмацыі, запрашае ўсіх жадаючых пробашч наймалодшай парафіі горада Гродна кс. канонік Павел Салабуда разам з вернікамі.
Пачатак Імшы ў 12.00.
Парафія Святога Духа ў Гродне была створана ў 2012 г. 24 мая 2015 г. біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч благаславіў крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла (на скрыжаванні вуліц Багушэвіча і Караткевіча).
JM