Skip to main content

Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе пад дэвізам «Сям'я — дарога Касцёла» (+ праграма)

parafijada start 55З 11 па 14 чэрвеня адбудзецца XI Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняй парафіяды: «Сям'я – дарога Касцёла».
Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе «святыня – тэатр – стадыён».

Парафіяда пройдзе ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка), стадыёне ЦСК «Нёман».

Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне і пражыванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму.

Элемент «святыня» ўключае біблійны конкурс, конкурс рэлігійнай песні Sacro Song, конкурс ведаў па гісторыі і жыцці Касцёла.

Элемент «тэатр» конкурс малюнка, конкурс «Музыка – маё жыццё», конкурс малых тэатральных форм.

Элемент «стадыён» – бег 60 м, бег 100 м, бег 800 м, бег 1000 м, бег 1500 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол, плаванне, шахматы, стрытбол.

Узрост удзельнікаў – 10–19 гадоў, хлопцы і дзяўчаты.

Катэгорыя «A» – 2006–2009 г. нар.
Катэгорыя «B» – 2003–2005 г. нар.
Катэгорыя «C» – 2000–2002 г. нар.

Правілы ўдзелу ў элеменце «стадыён».

Фармуляр удзельніка элемента «стадыён».

Кошт удзелу – 5 руб. (ёсць магчымасць вызвалення ад аплаты).

Запрашаюцца дзеці і моладзь з усёй Беларусі. Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі – 15 чалавек +1 апякун (ад парафіі можа быць і меншая група).

Пацвердзіць удзел у парафіядзе неабходна да 1 чэрвеня па тэлефонах: +375 33 624 35 22; +375 29 319 54 65 – кс. Артур.

Ліст удзельнікаў парафіяды (імя, прозвішча, дата нараджэння, месца жыхарства) дасылаць да 5 чэрвеня на адрас: a-malafei@mail.ru. Арыгінал ліста ўдзельнікаў прывезці з сабою (надрукаваны на камп'ютары).

Кожны ўдзельнік павінен мець дазвол ад бацькоў на ўдзел у парафіядзе (дадатак 3) з ксеракопіяй пашпарта (старонкі 31–33).

За парушэнне правіл у трыядзе «святыня – тэатр – стадыён», а таксама за неадпаведныя паводзіны арганізатары маюць права дыскваліфікаваць удзельніка або цэлую групу з парафіяды.

Праграма па спасылцы.

JM