Skip to main content

Праграма Дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ў Шчучыне (абноўлена)

christians6–8 мая пры парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне пройдуць Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняга форуму – “Па прыкладу Марыі буду служыць Пану”.

Дэвіз звязаны з тым, пад якім адбыліся Сусветныя дні моладзі ў Панаме: ”Вось я, слуга Пана, няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38).

Праграма Дзён моладзі:

 

6 мая, панядзелак 


• 15.00 – рэгістрацыя і рассяленне
• 17.30 – Марыйнае набажэнства
• 18.00 – святая Імша і прывітанне ўдзельнікаў (Эўхарыстыю ўзначальвае Я. Э. Кс. Біскуп Юзаф Станеўскі, старшыня Камісіі па справах моладзі пры ККББ)
• 19.30 – вячэра
• 20.30 – канферэнцыя на тэму "Роля служэння ў жыцці хрысціяніна"
• 21.45 – канцэрт моладзевага гурту "Пілігрымы" са Смаргоні
• 23.00 – словы на дабранач і благаслаўленне

 

7 мая, аўторак

• 9.00 – ранішняя малітва
• 09.30 – праца ў групах на тэму "Формы хрысціянскага служэння для моладзі": 1) Місійнае служэнне; 2) Дабрачыннае служэнне; 3) Манаскае служэнне; 4) Святарскае служэнне; 5) Сямейнае служэнне; 6) Служэнне ў каталіцкіх СМІ; 7) Евангелізацыйнае служэнне; 8) Парафіяльнае служэнне; 9) Музычнае служэнне.
• 11.00 – падвядзенне вынікаў. Інсцэніроўка пра служэнне 
- падрыхтоўка да св. Імшы
• 12.30 – святая Імша (ўзначальвае Я. Э. Кс. Арцыбіскуп Габар Пінтэр, Апостальскі нунцый у Беларусі)
• 14.30 – абед
• 15.30 – прэзентацыя моладзевых груп на тэму “Марыя прыкладам жыцця”
• 18.15 – вячэра
• 19.00 – Марыйнае набажэнства (прысвячэнне жыцця Беззаганнай Марыі і ўручэнне медальёна Беззаганнай)
• 20.30 – эўхарыстычная адарацыя і сакрамэнт пакаяння
• 21.30 – канцэрт моладзевага гурту "Open" з Гродна
• 23.00 – словы на дабранач і благаслаўленне

 

8 мая, серадa

• 8.30 – ранішняя малітва
• 9.00 – інтэграцыйныя гульні і канцэрт гурта "AVE" з Гродна
• 11.00 – святая Імша на заканчэнне (ўзначальвае Я. Э. Кс. Біскуп Аляксандр Кашкевіч, біскуп Гродзенскі)

 

Умовы ўдзелу

• узрост ад 16 гадоў (кандыдатам да ўдзелу, якім менш за 16 гадоў, неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў)
• рэлігійныя намеры
• адказны за групу або некалькі адказных за вялікую групу (прызначае пробашч парафіі)
• дакладны спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населены пункт, колькасць хлопцаў і дзяўчат)
• сродкі гігіены і рэкамендаваныя лекі
• кубак, лыжка і міска
• дыванок і спальнік
• асабісты ўзнос у памеры 7 бел. руб. (існуе магчымасць вызвалення ад узносу пасля размовы з арганізатарамі)

Падчас сустрэчы кожная група можа зрабіць сваю прэзентацыю (максімальны час – 5 хвілін) на тэму “Мы слугі Пана”.

Неабходна паведаміць пра дакладную колькасць хлопцаў і дзяўчат у кожнай групе і колькасці тых, хто мае патрэбу ў начлегу. Усе ўдзельнікі будуць размешчаныя ў сем’ях. Пры заяўцы паведаміць, чым прыедзе група (аўтобус, цягнік, асабісты транспарт).

 

Паведаміць пра ўдзел групы неабходна да 30 красавіка:

• e-mail: 2019ddm @gmail.com
• + 375 33 671 67 24 (VIBER) - а. Ян Асіповіч SP

Прыезд і ад’езд: уласным транспартам, аўтобусамі ці цягніком (да чыгуначнай станцыі Ражанка).
На аўтобусным вакзале валанцёры падкажуць, як будзе лепш дабрацца да касцёла.
На чыгуначным вакзале будуць чакаць аўтобусы, якія давязуць да касцёла ў Шчучыне.
Усе, хто прыязджае ўласнымі аўтобусамі, будуць мець магчымасць прыпаркавацца на гарадской тэрыторыі.

 

Па розных пытаннях можна таксама звяртацца да кс. каноніка Антонія Грэмзы, адказнага за Дыяцэзіяльныя дні моладзі:


• + 375 29 632 4373 (VELCOM),
• +375 29 286 3178 (МТС, viber).
• e-mail: gremantos@gmail.com

 

Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі бяруць свой пачатак у 1993 годзе. Ініцыятарам іх правядзення стаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Першы з’езд моладзі прайшоў у маі 1993 г., і з таго часу каталіцкая моладзь з усёй дыяцэзіі штогод збіраецца на супольную малітву.

JM