Skip to main content

Моладзь запрашаецца на сустрэчу ў Смаргонь

poszuk3-4 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі Св. Міхала Арханёла і ў доме сясцёр салезіянак адбудзецца першая сустрэча групы “ПоШуК” – “моладзь для моладзі”. Запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты пачынаючы з 10 класа.

Сустрэча дасць удзельнікам магчымасць нанова адкрыць для сябе прыгажосць хрысціянскага жыцця ў салезіянскім стылі i ўбачыць сябе па-новаму. У яе межах адбудуцца гульні, разважанні, праца ў групах, малітва і яшчэ шмат цікавага.

Пачатак – 3 лістапада ў 17 гадзін, заканчэнне – 4 лістапада ў 15 гадзін.

З сабой неабходна мець: спальнік, карымат, ручнік, асабістыя рэчы.

Кошт: 5 руб.

Запіс да 30 кастрычніка.

Запісацца і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па тэлефонах:

кс. Алег Каралёў SDB: +375 29 122 32 44

с. Юлія Клявец FMA: +375 29 248 13 93

JM