Skip to main content

Адбудзецца пешая пілігрымка з Гродна ў Навумавічы

anons navumaviczy20 ліпеня з Гродна вырушыць пешая пілігрымка ў Навумавічы да месца спачыну расстраляных падчас Другой сусветнай вайны жыхароў Гродна і Ліпска. Між іншым, там была расстраляна і бл. Мар’яна Бярнацкая.

Дэвіз сёлетняй палігрымкі – “Пакліканыя да веры і сведчання аб Хрысце”.

Збор пілігрымаў у 12.00 у касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі), дзе адбудзецца супольная малітва, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і благаслаўленне.

Пілігрымы прыбудуць на Форт №2 каля Навумавічаў, каб прыняць удзел у св. Імшы ў памяць аб загінулых. Пачатак Імшы ў 19.00.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: (8 029) 286-31-78, кс. канонік Антоні Грэмза.

Умовы ўдзелу:

  • непаўналетнім пілігрымам павінен спадарожнічаць апякун;
  • з сабой неабходна мець адпаведны для пясчанай дарогі абутак, карымат і ежу;
  • існуе магчымасць даехаць на Навумавіцкі форт аўтобусам з прыпынку крама "Баторыя" (з боку Савецкай плошчы). Ад'езд у 18.00;
  • пасля заканчэння св. Імшы вернікі вяртаюцца ў Гродна аўтобусамі (аплата за транспарт добраахвотная).

JM