Skip to main content

Трэнінг “Плануй сваю будучыню” адбудзецца пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку

money 2696229 640Трэнінг па фінансавай граматнасці пад назвай “Плануй сваю будучыню” у супрацоўніцтве з дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй “Карытас” адбудзецца 2 чэрвеня пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку.

Трэнінг правядзе старшыня праўлення, аналітык па фінансавай адукацыі і развіцці патэнцыяла арганізацыі, трэнер міжнароднага курса па фінансавай пісьменнасці, член каардынацыйнага савета пры Савеце Міністраў і Нацыянальным Банку РБ па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва І.Е. Мікульчык

Курс распрацаваны арганізацыяй “Microfinance Opportunities” (MFO) пры фінансавай падтрымцы Citigroup Foundation. Дадзеная навучальная праграма была паспяхова праведзеная ў Польшчы, Расіі, Македоніі, Украіне, Казахстане і інш. Праект скіраваны на павышэнне інфармаванасці аб фінансавай адукацыі і неабходнасці павышэння фінансавай пісьменнасці насельніцтва рэспублікі.

Па пытаннях удзелу  тэлефануйце па нумары: +375 33 3077134 або пішыце на адрас e-mail: nowogrudec@gmail.com

Падрабязная праграма і падтэмы трэнінга ў далучаных файлах.

Удзел у курсе бясплатны.

Кс. Юрый Жэгарын