У Вострай Браме ў Вільні перад успамінам Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, i пасля яго праходзяць Дні супольнай малітвы для вернікаў розных нацыянальнасцяў, у тым ліку з Беларусі.
Сёлета святая Імша з удзелам вернікаў з Беларусі адбудзецца 18 лістапада ў 15.00 у касцёле св. Тэрэзы (побач з капліцай цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай).
На супольную малітву запрашаюцца вернікі з усіх дыяцэзій Беларусі.
У гэтым годзе Дні супольнай малітвы і адпустовыя ўрачыстасці Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, пройдуць у Вострай Браме 12-19 лістапада.
JM