З 3 па 6 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне будуць праходзіць рэкалекцыі “Распазнанне паклікання” на тэму "Міласэрныя як Айцец".
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе юнакі, асабліва міністранты ад 14-гадовага ўзросту.
Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы. Будзе існаваць магчымасць перажыць хвіліны цішыні, паразважаць над уласным жыццёвым шляхам і запытаць сябе: "Да чаго мяне кліча Бог?"
З сабой неабходна мець комжу і спартыўнае адзенне.
Аб удзеле ў рэкалекцыях неабходна паведаміць да 1 жніўня. Колькасць удзельнікаў абмежаваная!
Больш падрабязная інфармацыя па тэл.:
(+375 29) 6952469 (velcom, кс. Валерый Быкоўскі)
(+375 29) 7449961 (мтс, кс. Андрэй Лішко)
Запіс па тэл.:
(8-0152) 77-02-34 (семінарыя)