Skip to main content

Бібліятэка семінарыі ў Гродне запрашае ўсіх жадаючых да наведвання

knigi 1Семінарыйная бібліятэка з’яўляецца інтэгральнай часткай Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. У момант паклікання да жыцця гэтай навучальнай установы ў 1990 г. пачаліся таксама старанні па ўтварэнні бібліятэкі, якая б забяспечыла навуковую базу для будучых навучэнцаў і выкладчыкаў.

Спачатку бібліятэка служыла толькі семінарыстам, выкладчыкам і дыяцэзіяльным святарам, аднак патрэба прывяла да таго, што яна стала даступнай і для свецкіх асобаў.

У семінарыйную бібліятэку можа запісацца кожны жадаючы. Пры сабе неабходна мець пашпарт.

Бібліятэка ўтрымлівае зборы ў галінах філасофіі, тэалогіі, біблеістыкі, гісторыі Касцёла і агульнай гісторыі, агульнага права, псіхалогіі, сацыялогіі, педагогікі, літаратуры, а таксама часопісы. Тут можна знайсці як духоўную, так і іншую навуковую літаратуру, патрэбную для вучобы ці напісання курсавых і дыпломных прац.

kniga

Агульны кнігазбор бібліятэкі складае сёння больш за 35 тысяч асобнікаў, з якіх каталагізавана ўжо больш за 28 тысяч. Акрамя таго, працягваецца працэс стварэння электроннага каталога, у які на сённяшні дзень уведзена больш за 13 тысяч кніг.

Час працы бібліятэкі для асобаў звонку:

Панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца – 10.00-14.00, 15.00-17.00

Субота – 10.00-14.00, 15.00-16.00

(акрамя касцёльных святаў)

Адрас:

Вышэйшая духоўная семiнарыя

вул. Парыжскай Камуны, 1

230025 г. Гродна

тэл. +375 (0152) 770234

факс +375 (0152) 771353

e-mail: wsd@grodnensis.by

сайт: wsd.grodnensis.by