21-22 снежня ў парафіі Перамянення Пана ў Крэве (Смаргонскі дэканат) пройдуць адвэнтавыя рэкалекцыі, якія правядзе дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска.
У суботу 21 снежня святая Імша з рэкалекцыйнай навукай адбудзецца ў 17.00, у нядзелю 22 снежня – у 11.00.