Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі запрашае ўзяць удзел у акцыі “Падорым Раство дзецям”.
Узяць удзел у акцыі азначае набыць святочныя драўляныя і гіпсавыя рэчы, што дапаможа ў арганізацыі свята Божага Нараджэння для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і дзяцей, якія знаходзяцца ў патрэбе.
Акцыя будзе праводзіцца па нядзелях перад кожнай святой Імшой і пасля яе ў наступных парафіях Гродна:
24 лістапада – св. Францішка Ксаверыя (катэдра)
24 лістапада і 1 снежня – Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы)
1 снежня – Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
1 і 8 снежня – Святога Духа (Альшанка)
8 снежня – Божай Міласэрнасці (Вішнявец)
Нумары для сувязі:
+375 29 612 21 50
80152 55 46 68
Арганізатары акцыі загадзя дзякуюць за ўсялякую духоўную і матэрыяльную дапамогу.