Дзеці і дарослыя запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе ёлачнай цацкі “Калядная казка”, які праводзіць санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).
Гэты праект дае магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, вынаходлівасць, арыгінальнасць матэрыялу, эстэтыку работ.
Конкурс накіраваны на ўмацаванне сямейных сувязяў шляхам сумеснага прыемнага баўлення часу, умацаванне сувязяў з парафіяльнай супольнасцю, развіццё і дэманстрацыю мастацкай творчасці дзяцей і дарослых.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 20 снежня даслаць зробленыя сваімі рукамі навагоднія цацкі (да 3 штук) на паштовы адрас: 231372, Гродзенская вобл., Воранаўскі р-н, а.г. Тракелі, вул. Лідская, 61А, кс. Юрый Бяганскі.
Патрабаванні да работ:
• могуць быць выкананы з дрэва, тканіны, кардону, нітак, фетру, разнастайных падручных матэрыялаў (шышак, упаковачных матэрыялаў, навагодніх атрыбутаў крамнага выканання і г. д.);
• павінны быць аб’ёмнымі, мець афармленне з усіх бакоў, форма – адвольная;
• павінны мець трывалае мацаванне (шнур, тасьма), якое дазваляе прымацоўваць іх да ёлачных галін;
• павінны мець этыкетку з пазначэннем прозвішча, імя, узросту і парафіі аўтара;
• павінны адпавядаць святочнай каляднай тэматыцы і мець памеры, якія дазваляюць выкарыстоўваць іх ва ўпрыгожванні навагодняй ёлкі;
• павінны адпавядаць наступным крытэрыям: арыгінальнасць мастацкага дызайну; эстэтычнасць; крэатыўнасць; трываласць; бяспека;
• не прымаюцца работы з вострымі металічнымі дэталямі, работы з бітага шкла, прадуктаў харчавання.
З 21 па 23 снежня пройдзе анлайн-галасаванне, па выніках якога будуць вызначаны тыя, хто заняў 1-е, 2-е і 3-е месцы. Галасаванне скончыцца 23 снежня ў 20.00.
Арганізатары пакідаюць за сабой права прысуджаць спецыяльныя прызы за асобныя работы.
Работы, прадстаўленыя на конкурс, не вяртаюцца ўдзельнікам.
Навагоднімі цацкамі, якія прымуць удзел у конкурсе, будуць упрыгожаны ёлкі ў тракельскім санктуарыі на свята Божага Нараджэння.