Skip to main content

Біскуп Касабуцкі ўзначаліць адпустовую ўрачыстасць у Вароне і благаславіць абраз святой Філамэны

66350be2b748159020c7e1cd08633a2511 жніўня ў капліцы святой Філамэны ў мястэчку Варона, што на тэрыторыі варнянскай парафіі на Астравеччыне, адбудзецца адпустовая ўрачыстасць.

З гэтай нагоды цэлебрацыю святой Імшы ў Вароне ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Пачатак а 18-й гадзіне.

Падчас урачыстасці іерарх благаславіць абраз святой Філамэны, якая лічыцца апякункай супольнасцў жывога Ружанца. Днём яе ўспаміну традыцыйна з’яўляеца 11 жніўня.

Пробашч парафіі святога Юрыя ў Варнянах ксёндз Віктар Захарэўскі  шчыра запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у адпустовай урачыстасці.