Skip to main content

Mалітва прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі пройдзе ў Гроднe

img 6998У адказ на запрашэнне Папы Францішка далучыцца да Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі, які Святы Айцец здзейсніць 25 сакавіка, у той жа дзень у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбудзецца адпаведнае набажэнства.

Узначаліць набажэнства біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Праграма:

19.00 – святая Імша

– пасля Імшы – адмысловае набажэнства з Чынам прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі

Усіх вернікаў Гродна біскуп Кашкевіч заахвочвае да малітвы ў інтэнцыі міру ў нашым братэрскім народзе ва Украіне, а таксама ва ўсім свеце, і да ўдзелу ў набажэнстве.