У Адамавічах павіншавалі адданага Касцёлу парафіяніна з 90-годдзем
20 верасня ў парафіi Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат) адбылася святая Імша ў інтэнцыі Стэфана Ядкоўскага, які шмат гадоў быў сакрыстыянінам у гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім). Эўхарыстыя цэлебравалася з нагоды яго 90-годдзя.