Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Адышоў у вечнасць а. Казімір Жыліс SJ (абноўлена)

16 Лютага 2021
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 16 Лютага 2021

candles 492171 1280Курыя Гродзенская дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 15 лютага ў Варшаве (Польша) адышоў па ўзнагароду да Пана а. Казімір Жыліс SJ.

На працягу многіх гадоў, з 6 кастрычніка 1983 года, айцец Казімір Жыліс нёс святарскае служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.

Каталіцкі Касцёл у Беларусі ўдзячны яму за аднаўленне касцёлаў, вельмі багаты кінаархіў адраджэння Касцёла, шматлікія пакліканні, сярод якіх сённяшні дапаможны біскуп і Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Таксама айцец Жыліс шмат гадоў быў пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры (дэканат Гродна-Захад) і служыў у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя.

phoca thumb l zhylis 049

Асоба а. Казімiра Жыліса добра вядомая ў гродзенскай турме, дзе ён шмат гадоў рэалізоўваў словы Хрыста: “Я быў у вязніцы, а вы адведалі Мяне”. Наведваючы гродзенскую турму, ён удзяляў святыя сакрамэнты, праводзіў размовы, а найперш слухаў тых, якія ўчынілі злачынства, але мелі ў сабе прагненне змяніць жыццё.

Апрача гродзенскай турмы, а. Казімір наведваў навагрудскі лячэбна-працоўны прафілакторый і папраўчую калонію ў Ваўкавыску. Ён стаў адным з першых святароў у Беларусі, які распачаў пастырства вязняў, што вельмі важна для іх вяртанння да нармальнага жыцця.

Айцец Казімір Жыліс вядомы і ў літоўскіх колах, бо на працягу многіх гадоў апекаваўся каталіцкай супольнасцю літоўцаў у Гродне, кожную нядзелю цэлебраваў святую Імшу на літоўскай мове, маліўся разам з імі.

Пахаванне а. Казіміра Жыліса адбудзецца 19 лютага ў санктуарыі св. Андрэя Баболі ў Варшаве (Rakowiecka, 61).

Пачатак Імшы ў 10.30 па польскім часе (12.30 па беларускім).

Будзе праводзіцца анлайн-трансляцыя Імшы па спасылцы

Цела спачылага будзе пахавана на могілках Павонзкі ў Варшаве ў грабніцы езуітаў.

Айцец Казімір Жыліс нарадзіўся 4 сакавіка 1945 г. у Літве ў вёсцы Лігінішкіс.

Скончыў Каўнаскую семінарыю (Літва).

Атрымаў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Лабукаса 17 красавіка 1973 г.

Апошнія некалькі гадоў святар служыў у Варшаве.

 Вечны адпачынак дай яму, Пане…

 

0
Створана 16 Лютага 2021
Абноўлена 16 Лютага 2021
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя