
Наступны дзень распачаўся св. Імшой а 9-й гадзіне. Галоўная адпустовая Імша-Сума адбылася а 12-й гадзіне. Падчас казання кс. Валерый Быкоўскі правёў аналогію: Нябесная Маці апякуецца намі так, як зямная маці даглядае кожнае сваё дзіця. Толькі любоў Нябеснай Маці больш глыбокая і мае духоўны характар. Казнадзей заклікаў усіх прысутных, каб адважыліся даверыцца Нябеснай Маці ў кожнай жыццёвай сітуацыі. Потым ўдзельнікі прайшлі ў эўхарыстычнай працэсіі, спяваючы песні ў гонар Маці Божай. Пасля гэтага дзеці з ашмянскай парафіі паказалі інсцэнізацыю аб вядомым паэце Адаме Міцкевічу. Св. Імша а 18-й гадзіне сабрала ўсіх ашмянскіх студэнтаў, якія напрыканцы атрымалі бласлаўленне на час навукі ў ВНУ. Нарэшце наступіла апошняя частка ўрачыстасцяў: “Фэст ў Каралевы”. Выступілі духавы аркестр і хор “Фермата” з Польшчы, ансамбль “Крэсавякі” з Ліды, а таксама мясцовыя выканаўцы з парафіі Ашмяны.