Skip to main content

Нача: курсавая сустрэча святароў

26 жніўня, ва ўрачыстасць Маці Божай Чанстахоўскай, адбылася курсавая сустрэча святароў, якія скончылі семінарыю ў 2003 годзе. Па запрашэнні пробашча мясцовай парафіі Аляксандра Адамовіча на з’ездзе курса сабраліся святары, якія зараз працуюць у Віцебскай і Гродзенскай дыяцэзіях.

У сувязі са смерцю роднай сястры на сустрэчы не мог прысутнічаць кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Па запрашэнні святароў прыехаў кс. бп Антоні Дзям’янка, які ўзначаліў св. Імшу і звярнуўся да прысутных з гаміліяй. Ксёндз біскуп Антоні праз доўгі час быў рэктарам Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі і выкладаў у сённяшніх святароў. У гаміліі кс. біскуп адзначыў, штго святар павінен быць верным слугой Хрыста. Біскуп Антоні прыгадаў прысутным вернікам і ксяндзам навучанне Другога вытыканскага сабора на тэму фармацыі святароў і іх паслугі сярод вернікаў. Варта адзначыць, што ў гэты дзень парафіяльная святыня была перапоўнена вернікамі, а каля алтара прыслужвала выключна многа міністрантаў.

Напрыканцы Эўхарыстыі кс. Павел Салабуда ад імя гасцей падзякаваў пробашчу і вернікам за гасціннасць і шчырыя сэрцы. Ксёндз пробашч, у сваю чаргу, падзякаваў кс. бп Антонію за супольную малітву, а вернікам – за прысутнасць у святыні, а таксама выказаў спадзяванні, што пасля гэтай сустрэчы і сярод сённяшніх міністрантаў знойдуцца тыя, хто пачуе голас Хрыста. Сустрэча курса закончылася вячэрай.