Skip to main content

Вернікі гродзенскай францішканскай парафіі падзякавалі свайму пробашчу за служэнне

pozecki pozegnanie 531 студзеня вернікі гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай мелі магчымасць выказаць словы ўдзячнасці айцу Антонію Пажэцкаму OFMConv. Апошнія некалькі гадоў францішканін быў пробашчам гэтай парафіяльнай супольнасці, а раней – яе вікарыем.

Рашэннем уладаў свайго ордэну а. Антоні накіраваны на служэнне ў якасці пробашча ў парафію Найсвяцейшай Тройцы і св. Францішка з Асыжу ў Свіслачы (дэканат Вялікая Бераставіца). Там ён працягне служыць Богу і людзям, замяніўшы а. Валерыя Шэйгерэвіча OFMСonv, які накіраваны на служэнне ў Івянец (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

У дзень развітання на кожнай Імшы ў гродзенскай парафіі гучалі цёплыя словы ўдзячнасці а. Антонію за клопат пра святыню і людзей. Вернікі, ад малодшага да старэйшага, жадалі францішканіну, каб Марыя, Каралева Анёлаў, вяла яго і клапацілася пра яго на новым месцы.

Кс. Юрый Марціновіч