
Жыхары вёскі добра ведалі і памятаюць маці ксяндза Зоф’ю, ведаюць і самаго ксяндза Яна. Усе разам некалі спяшаліся на Імшу ў касцёл, калі святар быў яшчэ маленькім хлопцам. Ксёндз Ян Рэйшаль і цяпер не перастае дзякаваць аднавяскоўцам за малітвы.
Святую Імшу ўзначаліў пробашч рэплеўскай парафіі Андрэй Зайко. Гамілія яшчэ раз нагадала ўсім аб тым, што Бог адзін, а ўсе мы – католікі і праваслаўныя – родныя браты і сёстры. Як пацвярджэнне гэтаму на Імшу каля крыжа сабраліся як праваслаўныя, так і католікі з Мештуноў і навакольных вёсак. Ксёндз Андрэй прыгадаў гісторыю крыжа як сімвала веры і яшчэ раз падкрэсліў, што кожны, хто лічыць сябе хрысціянінам, павінен заўсёды мець гэты сімвал пры сабе.
Напрыканцы гучалі словы падзякі жыхарам вёскі, якія дапамагалі ўстанавіць крыж і фігуры Езуса і Марыі і падтрымліваюць тут парадак, а таксама святарам: Яну – за крыж для аднавяскоўцаў і Андрэю – за супольную малітву.