Skip to main content

Святары на малітве

rekolekcjeБольш за 70 святароў прыехала ў Гродна, каб прыняць удзел у штогадовых святарскіх рэкалекцыях, якія сёлета правёў кс. Генрых Цярэшка, выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Беластоку. Ксёндз Генрых на працягу шмат гадоў прыязджаў у Гродна з лекцыямі для нашых семінарыстаў, а таму вельмі добра ведае рэаліі жыцця Касцёла на Гродзеншчыне. У сувязі з тым, што беларускі Касцёл перажывае Год Міласэрнасці, лейтматывам святарскай малітоўнай сустрэчы была Божая Міласэрнасць. Рэкалекцыяніст з'яўляецца аўтарам многіх кніг на тэму Божай Міласэрнасці і асаблівым знаўцам жыцця Слугі Божага кс. Міхала Сапоцькі, які быў духоўным кіраўніком св. сястры Фаустыны. Таму падчас канферэнцыі можна было шмат даведацца на гэтую тэму.
На працягу года святары нашай дыяцэзіі штомесяц перажываюць свае дні засяроджання, а раз у год – святарскія рэкалекцыі. Супольная малітва, цішыня і магчымасць паслухаць канферэнцыю – гэта важныя моманты малітоўных сустэч святароў. Дзякуючы пачутаму на рэкалекцыях святары маглі чарговы раз паглыбіць сваё пакліканне, а таксама зірнуць на сябе і штодзённасць святарскай паслугі праз прызму Божай Міласэрнасці.

Як заўсёды, на рэкалекцыях прысутнічаў пастыр дыяцэзіі ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч. Наступны этап рэкалекцый распачнецца ў нядзелю 28 жніўня ў рэкалекцыйным асяродку ў Сапоцкіне.