Skip to main content

Міністранты з Іўя здзейснілі падарожжа ў Віцебск

viebsk 38-9 студзеня міністранты парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі здзейснілі падарожжа ў Віцебск. 

У першы дзень хлопцы сустрэліся з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам. Пастыр Касцёла на Віцебшчыне з вялікай радасцю прывітаў юнакоў і пазнаёміў з гісторыяй самай паўночнай дыяцэзіі нашай краіны. 

За час свайго падарожжа міністранты наведалі катэдральную парафіі Езуса Міласэрнага, святой Барбары і святога Антонія ў Віцебску, Маці Божай Фацімскай у Шуміліне, Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім, Найсвяцейшай Тройцы ў Канстанцінаве, Найсвяцейшай Тройцы ў Дунілавічах і святога Міхала Арханёла ў Ашмянах. Агульная працягласць іх маршруту склала 878 кіламетраў. 

На працягу падарожжа хлопцы разам са сваім пробашчам кс. Янам Гавецкім маліліся ў інтэнцыі развіцця міністранцкага руху, новых пакліканняў і сваёй будучыні.

Дарэчы, у ліпені іўеўскія міністранты наведалі Нацыянальны санктуарый у Будславе, касцёл святога Юды Тадэвуша ў Вішневе (Смаргонскі дэканат) і архікатэдру Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, дзе сустрэліся з Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Юрыем Касабуцкім.

Раман Ярмош