27 снежня ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканская) адбыўся калядны канцэрт.
Атмасферу свята Божага Нараджэння стараліся стварыць удзельнікі парафіяльнага дзіцяча-моладзевага хору “Містэрыум”.
Дзеці і моладзь парадавалі слухачоў выкананнем калядных спеваў, павіншавалі з Нараджэннем Пана і надыходзячым Новым годам, падарылі радасныя і добрыя эмоцыі, пажадалі любові і веры.