Skip to main content

Супрацоўнікі СМІ Гродзенскай дыяцэзіі віншуюць чытачоў са святамі Божага Нараджэння і Новага года!

zyczenia 2Дарагія чытачы!

У чарговы раз мы адзначаем святы Божага Нараджэння. Гэта радасныя, поўныя надзеі і аптымізму святы, якія маюць сямейны характар. У гэтым годзе, канешне, крыху інакш. А ўсё з прычыны пандэміі каранавірусу, якая перакрэсліла ўсе нашы планы і не дала нармальна пражыць гэты год. 

Святы Божага Нараджэння заўсёды нясуць надзею, бо гэтай надзеяй з’яўляецца Езус, народжаны з Панны Марыі ў бэтлеемскай пячоры. 

Дзякуючы вам за тое, што нястомна сочыце за падзеямі ў нашай дыяцэзіі, хочам пажадаць вам таго, што Божае. Хочам пажадаць, каб Езус быў у сэрцы кожнага чалавека. Каб Яго ласка дадала нам усім патрэбнае суцяшэнне, цеплыню, упэўненасць, бяспеку, асабліва, можа, тады, калі мы перажываем ізаляцыю, хваробу ці нават цярпенні. 

Няхай Дзіцятка Езус паглыбляе ў нас веру, узмацняе надзею, а сэрцы напаўняе любоўю.

Благаслаўлёных святаў Божага Нараджэння і шчаслівага Новага 2021 года!

Супрацоўнікі сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі