Skip to main content

Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь

000020 1604406641 93342 bigАпостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што 22 снежня 2020 года з кампетэнтных дзяржаўных органаў атрымала інфармацыю пра тое, што арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч не мае перашкодаў для вяртання на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

У той жа час Апостальская Нунцыятура выказвае падзяку Дзяржаўным уладам Рэспублікі Беларусь за станоўчы адказ на просьбу Папы Францішка адносна магчымасці вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча для цэлебрацыі ўрачыстасці Нараджэння Пана з вернікамі, пастырам якіх ён з’яўляецца.

Арцыбіскуп Антэ Ёзіч, Апостальскі Нунцый

Паводле Catholic.by