Skip to main content

Біскуп Кашкевіч: алтар набыў непаўторнае хараство

Гродзенская катэдра, маці касцёлаў усёй дыяцэзіі, мае не толькі вялікую архітэктурную каштоўнасць, але таксама і духоўную. Таму я з моцным хваляваннем уважліва назіраў за ўсімі працамі, якія звязаны з аднаўленнем інтэр’ра святыні, і перадусім за рэстаўрацыяй галоўнага алтара, акая працягвалася больш за пяць гадоў.

Дзякуючы намаганням вернікаў і людзей добрай волі з нашай дыяцэзіі, усёй краіны і з-за мяжы галоўных алтар не толькі адноўлены, але і набыў непаўторнае хараство, як гэта было задумана нашымі продкамі.

Няхай гэты адноўлены алтар, які мы пакінем наступным пакаленням як частку духоўнай спадчыны і сакральнай культуры, радуе прыгажосцю, што мае сваю крыніцу ў Богу. І няхай Божая прыгажосць жыве ў сэрцах вернікаў, якія моляцца ў гэтай святыні.