14 снежня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч уручыў новапрэзбітэру дэкрэт, які скіроўвае яго на першую парафію, а таксама здзейсніў персанальныя змены, якія датычылі аднаго святара, што служыць у Гродзенскай дыяцэзіі.
Прадстаўляем інфармацыю аб новых прызначэннях.
Ксёндз Дзмітрый Малец прызначаны вікарыем катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход).
Ксёндз Дзяніс Бразінскі вызвалены ад абавязкаў вікарыя катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход) і прызначаны вікарыем парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі (Іўеўскі дэканат).
Ксёндз Дзмітрый Малец нарадзіўся 18 чэрвеня 1996 г., паходзіць з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Лідскі дэканат). Прэзбітэрскае пасвячэнне яму ўдзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч 14 лістапада 2020 г. у катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Ксёндз Дзяніс Бразінскі нарадзіўся 1 сакавіка 1992 г., паходзіць з парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні (Смаргонскі дэканат). Прэзбітэрскае пасвячэнне яму ўдзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB 12 лістападa 2016 г. у яго роднай парафіі.
Біскуп Кашкевіч пажадаў святарам плённага служэння сярод вернікаў, да якіх яны былі пасланыя, і ўдзяліў благаслаўленне на спаўненне новых адказных душпастырскіх абавязкаў.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі