Адным з сiмвалаў Адвэнту з’яўляецца адвэнтавы вянок, дзякуючы якому можна бачыць, як праходзіць гэты час чакання Нараджэння Пана i колькі яшчэ засталося. Кожны раз, запальваючы свечку, вернікі вучацца з надзеяй чакаць, што i ў іх доме і сэрцы народзіцца Езус.
Самыя малодшыя вернікі парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) падрыхтавалі такiя вянкі, каб разам са сваімі сем’ямі прабываць у малiтве i чаканні Божага Нараджэння.
На ўроке катэхезы дзяцей заахвоцілі, каб перыяд Адвэнту – радаснага чакання, – якім у Касцёле распачынаецца новы літургічны год, яны перажылі пабожна і годна разам з членамі сваіх сем’яў. Гэтаму павінен дапамагаць адвэнтавы вянок, запальваючы на якім свечкі, яны змогуць усвядоміць, што трэба нястомна імкнуцца да дасканаласці, да якой кожнага заклікае Езус Хрыстус.
С. Ганна Мацуль CSFN