Skip to main content

“Восеньскі выезд” для скаўтак у Гродне стаў уводзінамі ў Адвэнт

skauty 828-29 лістапада пры гродзенскіх парафіях Божай Міласэрнасці (Вішнявец) і Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) адбылася сустрэча для скаўтак “Восеньскі выезд” на парозе новага літургічнага года, які распачынаецца Адвэнтам.

Святы Ян Павел ІІ казаў: “Скаўтынг вучыць маладых людзей гонару, маралі і, такім чынам, вядзе іх да Бога”.

Удзельніцы з радасным настроем у сэрцы распачалі свой дзень малітвай і Эўхарыстыяй. Душпастыр скаўтаў кс. Аляксандр Фядотаў SCJ нагадаў словы Езуса з Евангелля паводле Лукі: “Чувайце ўвесь час і маліцеся, каб маглі стаць перад Сынам Чалавечым”.

skauty 4

Скаўт аддае крыху сябе і свайго часу для іншых. Аніматары Надзея Сямчук (звязовая, шэф зялёнага адгалінавання) і Кацярына Грыцко (дапаможная) прыклалі свае намаганні для гэтай сустрэчы, удзялілі дзяўчатам час і падарылі сваю любоў. 

Сустрэча была напоўнена цікавымі заданнямі і новымі адкрыццямі для ўдзельніц: жыццё святых, гульні, якія садзейнічалі таму, каб кожная магла праявіць свае веды, уменні, характар, адносіны да дзейнасці і людзей, тэатральныя пастановы, музыка, вырабы сваімі рукамі (адвэнтавы вянок). Мерапрыемства прайшло актыўна, у сяброўскай, клапатлівай і цёплай атмасферы, нягледзячы на надвор’е. 

Дзякуючы такім сустрэчам людзі бачаць, што быць католікам – гэта не толькі наведваць Імшу, маліцца і слухаць катэхезы, але і ствараць прыгажосць праз уменне весяліцца, удзельнічаць у забавах. Скаўты паказваюць усяму свету радаснае хрысціянства.

С. Дарота Белагрывая