22 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, у касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне (францішканскі) адбыўся канцэрт дзіцячага парафіяльнага хору “Misterium”.
У гэты дзень адзначаўся ўспамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі, таму юныя харысты захацелі даць музычны падарунак вернікам сваёй парафіі.
Дзеці выканалі музычныя творы, падзяліўшыся такім чынам сваімі талентамі і праслаўляючы Пана Бога спевам – паводле думкі св. Аўгустына, які казаў: “Хто спявае, той моліцца двойчы”.
Перад гэтым у ходзе святой Імшы у хор былі прыняты некалькі новых удзельнікаў.
Кс. Юрый Марціновіч