Skip to main content

Дзесяць новых міністрантаў у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці

ministranty visnevec 822 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец) адбылося ўрачыстае прыняцце 10 новых міністрантаў.

Усе яны прайшлі падрыхтоўку да служэння, духоўныя сустрэчы праводзіў кс. Аляксандр Фядотаў SCJ. 

Урачыстае прыняцце ў міністранты здзейсніў пробашч парафіі кс. Ян Этэль SCJ. Новыя міністранты далі абяцанне верна служыць Хрысту ля алтара, запэўніўшы, што будуць добрым прыкладам для свайго атачэння і будуць верна спаўняць даручаныя ім заданні.

Міністранты – пярлінка Касцёла. Дзякуючы ім усё адраджаецца, іх прысутнасць ля алтара нясе надзею, што будуць жадаючыя пайсці за голасам паклікання і прысвяціць сваё жыццё на служэнне Богу. Бо не сакрэт, што пераважная частка святароў адкрыла сваё пакліканне ў дзяцінстве ці юнацтве, стоячы ля алтара.

С. Дарота Белагрывая